МОЙ ДАСКАНАЛЫ БАНАНАВЫ ХЛЕБ

коўшык 92
ШАКАЛАДНЫ, ПІКАНТНЫ, ЗДАРОВЫ


Пухнаты, лёгкі і духмяны. Цяжка паверыць, што для прыгатавання патрэбныя толькі тры кампаненты. Мая свякроў не магла паверыць, што тут няма ні масла, ні цукру. Калі вам за мала салодкасці, то дадайце 2 лыжкі мёду. Гэта дасканалы другі сняданак. Закуска? Калі ласка. Ці можа дэсерт? Лёгка. Не важна, калі вы яго спячэце, кожная пара пасуе, каб яго пакаштаваць. Гэты хлеб – выдатная крыніца простых і складаных вугляводаў, якія зʼяўляюцца палівам для цела, і якіх нам так бракуе асабліва пасля фізічнай нагрузкі. Ну што пачынаем?

патрэбна:
3 вялікія вельмі спелыя бананы
1 вялікае яйка
150 гр. мукі з цэльнага зерня
0,5 чайнай лыжачкі соды
2 лыжкі какава
карыца
мушкатовы арэх
імбір
соль
2 сталовыя лыжкі мёду

Бананы з яйкам узбіць блэндарам. Дадаць муку, соду, какава, соль і дробку карыцы, мушкатовага арэху ды імбіру. Дакладна перамяшайце ўсё. Форму пашмаруйце маслам (я выкарыстала какосавае) і абсыпце какосавымі габлюшкамі. Вылейце цеста і пасыпце яшчэ раз какосам. Пячэм каля 35-40 хвілінаў у папярэдне нагрэтай да 180 ° духоўцы. Смачных вам здаровых смакотак!






Comments

Popular Posts