ВАРЭНІКІ З ГРЭЧКАЙ
коўшык
91
ДЫ
МОЙ ЛЮБІМЫ РЭЦЭПТ НА ЦЕСТА
Учора
мае госці здзівіліся - варэнікі з
грэчкай? Гэта як варэнікі з макаронамі).
Я заінтрыгавала, а канчатковы вынік для
іх стаў смакавай неспадзяванкай. Для
мяне гэты выключна ўдалае спалучэнне
смакаў, якія на першы погляд зусім да
сябе не пасуюць. А што яшчэ? Лавіце рэцэпт
на маё любімае цеста на варэнікі. А вы
з чым іх любіце?
патрэбна:
3
шклянкі (1 шклянка = 250 мл) мукі
1
шклянка вельмі гарачай вады (не кіпеню)
3/4
лыжачкі солі
1
лыжка алею
Усе
інгрэдыенты ў місцы перамяшаць рукамі
ці робатам (каля 2 хвілінаў на павольнай
хуткасці). Цеста раскатаць тонка - каля
2 мм. Памятай, каб падсыпаць мукой пад
цестам. Выразаць з цеста кругі, палажыць
начынне і зашчыпаць.
Начынне:
100
грамаў грэчкі
50
грамаў сыра фэта
1
невялікая цыбуля
Грэчку
гатуем. Цыбульку дробна кроім і падсмажым
на алеі. Калі каша крыху астыне дадаем
пакрышаны сыр і цыбулю. Начынне гатовае.
Варэнікі
гатуем каля 5 хв. Я люблю al dente)
Падаем
з песта з базілікам для аматараў вышуканых
смакаў ці са смятанай для кансерватараў.
Смачных вам варэнікаў!
Comments
Post a Comment