ХАЛАДНІК НА НОВЫ ЛАД

коўшык 93
РУЖОВЫ І ПІКАНТНЫ



Калі на вуліцы так горача, гатаваць халаднік падаецца злачынствам. Але лянота – рухавік кулінарнай фантазіі, таму сёння я пайшла па шляху найменшага супраціўлення і традыцыйнаму халадніку надала больш аксамітную структуру, выразны смак і проста неверагодны колер. Ага, але бульбу ўсё ж прыйдзецца гатаваць! Бо так смакуе найлепей)

патрэбна:
3 гатаваныя буракі
800 гр грэцкага ёгурту
2 зубкі маладога часныку
соль
сок з паловы цытрыны

для ўпрыгожвання:
радыска
зялёная цыбулька
сыр фэта


Гатаваныя і абраныя буракі таркуем. Дадаем ёгурт, сок з цытрыны, часнык, соль і міксуем з дапамогай блэндара да аксамітнай кансістэнцыі. Упрыгожваем цыбулькай, радыскай і кавалачкамі фэты. Падаем моцна ахалоджаны з гарачай бульбачкай. Смачнага вам лета!




Comments

Popular Posts