КЛУБНІЧНАЕ МАРОЗІВА ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ І НЕ ТОЛЬКІ
коўшык
75
ЗА ШТО МЫ ЛЮБІМ ТРУСКАЛКІ?
ЗА ШТО МЫ ЛЮБІМ ТРУСКАЛКІ?
-
за смак;
-
за неверагодны колер;
-
за тое, то яны з’яўляюцца прыроднай
«Віяграй». У клубніцах утрымліваецца
селен і вялікі працэнт антыаксідантаў,
якія спрыяюць прытоку крыві да палавых
органаў;
-
за малую каларыйнасць. У 100 гр. толькі
39 кіла калорый;
-
за тое, што лекуе галаўны боль і
тэмпературу, бо мае рэчыва, падобнае да
аспірыну;
-
за тое, што запавольвае працэс старэння
мозгу і дапамагае захоўваць добрую
памяць;
-
за тое, што ўтрымлівае так званы гармон
радасці, які паляпшае настрой і дапамагае
лягчэй пераносіць штодзённыя стрэсы.
А
цяпер робім марозіва.
Клубніцы
мыем дакладна і адрываем зялёныя
кветаножкі. Дадаем малако ў прапорцыі
1:3 (1 малака і 3 ягад). Усе міксуем блэндэрам.
Я не дадаю цукру (вы, канешне, можаце...)
Заліваем у адмысловыя формы (калі іх
няма выкарыстайце пластыкавыя кубачкі
напрыклад ад «данонак»), не забудзьцеся
на палачкі. Марозім цэлую ноч. Перад
падачай форму на некалькі секундаў
апусцім у гарачую ваду – так нашае
марозіва без праблем пакіне форму ў
амаль непарушаным стане.
Смачных
вам клубнічных усмешак!
Comments
Post a Comment