УЗВАР З РЭВЕНЮ З МЯТАЙ
коўшык
73
СМАК ДЗЯЦІНСТВА
Гісторыя
сапраўдная. Алесь Бяляцкі купіў рэвень
думаючы, што гэта нейкі новы від бурака.
Але усёведаючы Facebook падказаў
яму – гэта рэвень, які кітайцы называлі
першым яблыкам. Проста там, усе вітаміны
як у яблыках. Рабарбар трапіў да нас
ажно з самага Кітая (як і многае іншае,
зрэшты), доўгі час каштаваў даражэй
шафрану. У Масковіі пры Пятры I
наагул існавала дзяржаўная манаполія
на гандаль рабарбарам. Здзіўленыя?
Яшчэ адзін факт. Рабарбар – гэта
гародніна. Багатая крыніца вітамінаў
А, З, Е і калія. Ён мае ўсяго 20 калорый
на 100 грамаў – і багата клятчаткі, таму
ён добры аматарам здаровай ежы. Рабарбар
багаты шчаўевай кіслатой і яго не павінны
з’есці тыя, хто пакутуе ад нырак і
рэўматызму.
У
дзяцінстве мы з братам наварочвалі яго
проста з цукрам. Цяпер я раблю з яго
ўзвары, сочыва, пірагі, ну і далей тое,
што выдумае мая кулінарная фантазія.
патрэбна:
500
гр. рабарбару
2
літры вады
каля
8 лыжак цукру (можна больш ці менш)
2
лыжачкі ванільнага цукру
пок
з паловы цытрыны
некалькі
лісткоў свежай ці сушанай мяты
Мыем
рабарбар, адкроім канцы і нарэжам
кавалачкамі 1-2 см. Цукар насыпаем у
рондаль, пачакаем 2-3 хвіліны пакуль
пачне карамелізавацца (растопіцца
і стане карычневым). Цяпер дадамо рабарбар
і падсмажым рабарбар некалькі хвілін.
Цяпер заліем вадой і гатуем яшчэ хвіліны
тры. Напрыканцы дадаем цытрынавы сок і
мяту. Пачакаем пакуль крыху астыне
і піем. У гарачыя дні цудоўна смакуе
ахалоджаны ў лядоўні з кубікамі лёду.
Comments
Post a Comment