ВЕСНАВАЯ САЛАТА СА СПАРЖАЙ І РАДЫСКАЙ
коўшык
74
ЗЯЛЁНЫЯ
РАДАСЦІ ТРАЎНЯ
Спаржа
найлепей смакуе гатаваная ў вадзе (5
хв.) ці на пары (3 хв.). Можна падаваць і
без дадаткаў, тады сцёблы сакавітыя і
хрусткія. Можа падаць з растопленым
маслам ці аліўкавым алеем ды скрапіць
сокам з цытрыны. У такой форме – гэта
найлепшы афрадызіяк. Яе таксама можна
смажыць і пячы ў духоўцы. Пры сваім
багатым смаку спаржа мае проста смешную
колькасць калорый – 18 у 100 гр. А таму не
перагружайце яе тлустымі соусамі.
патрэбна:
1
курыная пелька
некалькі
лістоў салаты
4-5
сцёблаў зялёнай спражы
3-4
радыскі
сезам
аліўкавы
алей
мёд
сок
з цытрыны
Курыную
пельку марынуем у 2 лыжках соку з цытрыны,
3 лыжках алею, солі, старкаванай скуркай
з цытрыны прынамсі хвілін 15. Смажым да
залацістага колеру.
Спаржу
мыем і чысцім, ламаем валакністыя канцы.
Гатуем 5 хвілінаў. Лісты салаты рвем на
кавалкі. Кроім тонкімі лустачкамі
радыску.
У
невялікім слоіку змешваем 5 лыжак
аліўкавага алею, 2 лыжкі соку з цытрыны
і 2 лыжкаю мёду. Закручваем і добра
трасем, каб соус дакладна перамяшаўся.
Выкладваем
на талерку спачатку салату, потым спаржу,
кавалкі куры, радыску, паліваем соусам
і пасыпаем сезамам. Смачна есці!
Comments
Post a Comment