ПЕЧАНЫ ТАПІНАМБУР

коўшык 71
ЗНАЁМЦЕСЯ, НАША ПЕРШАЯ БУЛЬБА



Я была маленькая, хадзіла ў першы клас. Ён рос за плотам у суседкі. Вялікі: метры тры, з жоўтымі кветкамі. Тады яго лічылі пустазеллем. Цяпер, калі хутка мой сын пойдзе ў школу, я адкрыла для сябе тапінамбур, ці прасцей па-беларуску – бульву.
Чаму бульву? Менавіта так называлі ў Рэчы Паспалітай тапінамбур. Гэтае слова паходзіць ад лацінскага bulbus – «цыбуліна». Яна была асабліва папулярнай у першай палове XVIII стагоддзя. Нашыя продкі добра ведалі, што рабіць з бульвай – яе варылі, абіралі, падавалі з соусам. Аднак бліжэй да канца стагоддзя тапінамбур выцесніла каралева беларускага стала – бульба.



патрэбна:
паў кілі тапінамбуру
крыху размарыну
2 лыжкі алею
соль

Карані мыем і чысцім як бульбу. Наразаем лустачкамі. Дадамо 2-3 лыжкі аліўкавага ці іншага алею і дробку размарыну. Кроху солім. Пячэм у духоўцы ў тэмпературы каля 180 градусаў 20-30 хвілінаў. Вельмі смачна з ёгуртавым соусам. Смачна есці!


Comments

Popular Posts