СВЯТОЧНЫ ЯЕЧНЫ ПАШТЭТ НЯВЕСТКІ

коўшык 69
Што яшчэ зрабіць з яек?



Адной з абавязковых страваў на Вялікдзень быў паштэт, якому вельмі далёка да тых, што можам сустрэць у краме. Падаецца, яго забылі не заслужана. Ну што ж будзем ўзгадаваць. Паводле Вінцэнты Завадскай, аўтаркі кнігі «Літоўская кухарка» паштэты раней запякалі ў французскім ці крохкім цесце. Фарш рабілі з куранят, індыка, качак, бараніны і дзічыны. Я ж вам сёння прапаную рэцэпты не класічных мясных пашэтаў, а больш лёгкіх, але не менш смачных. Рыхтуйце яйкі, іх спатрэбіцца багата.

патрэбна:
10 курыных яек, звараных укрутую
3 сырых яйка
3 цыбулі-парей
палова пучка пятрушкі
100 гр. сметанковага масла
паўшклянкі паніровачных сухароў
дробка мушкатовага арэха
соль
перац


Парэй чысцім, адразаем зялёную частку, мыем. Наразаем паўкольцамі і тушым на масле. Пачысцім звараныя яйкі і нарэжам кубікамі сярэдняга памеру. Мяшаем цыбулю-парей, звараныя яйкі, дробна нарэзаную пятрушку, сырыя яйкі, паніровачныя сухары. Фарш заправім соллю, перцам, мушкатовым арэхам. Форму для запякання прыкрыем пергамінам, цяпер выкладваем фарш і зверху прыціснем лыжкаю. Пячэм у духоўцы 35-40 хвілін пры 185 ° С. Смачных вам вялікодных сняданкаў!



Comments

Popular Posts