КАЛЯДНЫ МОЦНА ШАКАЛАДНЫ ТОРТ

коўшык 56
РАМАНТЫЧНЫ І ДЫЕТЫЧНЫ



Торт – гэта сімвал радасці і гасціннасці ды кульмінацыя ўсіх нашых самых важных сямейных святаў. Цяпер нам цяжка ў'явіць сябе бяседу без гэтага шэдэўра кулінарнага мастацтва. Хоць часам здаецца, што форма пачала мець перавагу над зместам. Я ж пасля спробаў уласнага вырабу гэтак званых «ангельскіх тартоў», пакрытых айсінгам, засталася аматаркай традыцыйных вырабаў. Іх смаку не заменіш нічым.

2 яйкі
лыжачка ванільнага цукру
3/4 шклянкі карычневага цукру / фруктозы / сіропу агавы
чвэрць чайнай лыжкі солі
чвэрць шклянкі яблычнага пюрэ (я проста старкавала яблыкі)
шклянка жытняй мукі
1/2 шклянкі какава
1 1/2 лыжачкі соды
1/2 лыжачкі карыцы
2 шклянкі (каля 300 гр.) старкаванага кабачка (адціснутай ад лішку соку)
2-3 сталовыя лыжкі (эканамічны варыянт) або 1,5 кубкі (па-багатаму) нарэзанага цёмнага шакаладу
палова шклянкі разынак або сушанай журавіны
50 гр. растопленага масла

на крэм
200 гр. смятаны самай тлустай, якую знойдзеце
200 гр. гамагенізаванага тварагу
цукар столькі, каб вам смакавала

Разагрэць духоўку да 175 градусаў. Форму памерам прыкладна 20 × 20 см (дыяметрам 22 см) вылажым пергамінам для пячэння. Змяшаем яйкі, ваніль, цукар, соль, масла і яблычнае пюрэ. У іншай місачцы – мука, какава, сода, карыца. Цяпер дадаем сухія складнікі да вільготных і далікатна мяшаем. Напрыканцы дадамо старкаваны і адціснуты з лішкаў соку кабачок і шакалад. Цеста перакладаем у форму і пячэм каля гадзіны. Чакаем, каб астыў і тады выкладаем з формы.


У місцы ўзбіваем смятану, каб стала пухнатай і дадаем па крысе тварог і цукар. Гэты крэм не будзе вельмі густым. Астылы корж кроім на 2 часткі, шмаруем крэмам і гатова. Смачна есці! 




Comments

Popular Posts