НЕЗВЫЧАЙНЫ МАКАВЫ ПІРОГ З ЯБЛЫКАМІ
коўшык
57
сМАКата
Я
не ведаю ніводную асобу, якая не любіць
мак. Без яго мы не ўяўляем святкаванне
Калядкаў з куццёй, ламанкамі, праснакамі.
Багата маку было і на нашым стале. Усе
былі задаволеныя, а я вырашыла дадаваць
мак у розныя стравы не толькі на святы.
Выпечка з макавым начыннем стала часткаю
нашай культурнай традыцыі. Падобна
першыя пасевы маку нашыя продкі рабілі
яшчэ ў XI стагоддзі. А нам застаецца
нябыць горшымі і і смакаваць сМАКату....
патрэбна:
130
гр. масла
150
гр. цукру
6
яек
дробка
солі
250
гр. маку
400
гр. яблык
8
сталовых лыжак манкі
1
сталовая лыжка разрыхляльніка
1
сталовая лыжка ванільнага цукру
Як
мелем мак?
Мак
– мак перад ужываннем трэба прамыць
цёплай вадой, затым двойчы абліць кіпнем.
Так рабілі нашыя бабулі. Першы раз ваду
злівалі адразу ж, на другі раз вытрымлівалі
каля мінуты (інакш губляецца алей). Пасля
мак добра выціскаем, злёгку расціраем
у макітры ці па-сучаснаму ў мясарубцы
і змешваем з цукрам ці невялікай колькасцю
сіропу – каб не ссыпаўся з гатовага
вырабу.
Масла
ўзбіваем міксерам з цукрам. Потым дадаем
па адным жаўтку і ўзбіваем далей. У масу
дадаем па лыжцы маку. Мяшаем! Потым у
цеста насыпаем манку з разрыхляльнікам
і ванільным цукрам. Таркуем яблыкі, калі
вельмі сакавітыя, то крыху выціскаем
сок і змешваем далікатна. Апошні крок
дадаем яечныя бялкі – узбітыя з дробкаю
солі. Форму выкладаем папераю для пячэння
ці шмаруем маслам і абсыпаем манкай.
Выпякаем каля 1 гадзіны пры тэмпературы
180 град. Гатовы пірог не даставайце з
формы пакуль не астыне цалкам. Потым
мае маленткае цуда я пасыпала цукровай
пудрай, але можна паліць растопленым
шакаладам і пасыпаць арэхамі. Смакчна
есці!
Comments
Post a Comment