РУЖОВЫ. З БУРАКАМІ. СЕЛЯДЗЕЦ.
коўшык
55
5
ПРЫЧЫНАЎ ЕСЦІ СЕЛЯДЗЕЦ
Яны
не толькі здаровыя, але смачныя, і вы
можаце прыгатаваць іх па-рознаму! Важна,
замарынаваць селядзец прынамсі за 3 дні
да святаў.
1.
Ён мае добры тлушч
Селядзец
багаты на амега-3, якія пашыраюць
крывяносныя судзіны, рэгулююць ціск,
зніжаюць узровень халестэрыну і павышаюць
імунітэт.
2.
Ён багаты на мікраэлементы
Мяса
селядца ўтрымлівае мноства мінералаў
– жалеза, цынку, медзі, фосфару і ёду,
якія патрэбныя нашаму арганізму для
здаровага функцыянавання.
3
Дапамагае пры атэрасклерозе
Замест
таблетак – абсалютна натуральны селядзец
з вітамінамі А, Е, D.Селядзец – таксама
багатая крыніца вітамінаў вітамінаў
В6, В12, жалеза, цынку, медзі, фосфару і
ёду. У 100 грамах селядца вітаміну D у
восем разоў больш чым шклянцы малака.
4.
Лепей думаецца
Ён
дзейнічае як антыдэпрэсант. Ужыванне
селядца наўпрост звязанае, як цвердзяць
навукоўцы, з паляпшэннем настрою,
павышэннем узроўню сератаніну, паляпшэннем
памяці і канцэнтрацыі.
5.
Ён абсалютна дыетычны
Селядзец
з'яўляецца багатай крыніцай карыснага
і добра пераварымага пратэіну.
патрэбна:
філе
селядца
1
бурак
цыбуля
чорны
перац – гарошак
кмен
Бурак
зварым ці запячэм. Абярэм і нарэжам
чвэрцямі.
Філе
кроім на кавалачкі. Кроім таксама
цыбульку паўкольцамі. Пачынаем закладку
– слой цыбулі, потым селядзец, крыху
кмена і перца-гарошка, потым бурак і
яшчэ раз. І так пакуль не скончыцца
селядзец ці слоік. Заліваем алеем слоік
і адстаўляем у халоднае месца на некалькі
дзён. Шчодры бурак аддасць свой колер
і селядзец стане ружовым. Смачных вам
Калядаў!
Comments
Post a Comment