РАЛЬМОПСЫ З ЧАРНАСЛІВАМ

коўшык 53
ЛЮДЦЫ, МАРЫНУЕМ СЕЛЯДЗЕЦ!







Здаровыя, але смачныя, і вы можаце прыгатаваць іх па-рознаму! 
Важна, замарынаваць селядзец прынамсі за 3 дні да святаў.

патрэбна:

філе селядца
чарнасліў
цыбуля
алей
калыпкі

Калі селядзец занадта салёны, то можна яго вымачыць у вадзе гадзінку-другую. Чарнасліў заліваем гарачай вадой на 10 хв. Чысцім і кроім цыбульку.

Цяпер галоўнае – загортваем. На вузкі канец філе кладзем 2 сліўкі (я іх раздушвала пальцамі: каб былі больш плоскія і доўгія) і закручваем максімальна шчыльна. Замацоўваем двума калыпкамі паралельна і разразаем на палову (кожную трымае адна калыпка). Укладаем у слоік крыху цыбулькі, потым селядзец, потым зноў цыбулькі ды заліваем алеем. На некалькі дзён пакідаем у прахалодным месцы. Смачных вам Калядаў і Новага году!

Popular Posts