КЕКСЫ-АЛЕНІКІ

коўшык 52
ІМГНЕННЫЯ МАФІНЫ СА СМАКАМ ПЕРНІКА

Вось мой вельмі хуткі рэцэпт мафінаў са смакам перніка для тых, хто не мае часу гуляцца ў сапраўдныя пернікі. Святочны рэцэпт не толькі для дзяцей :)





На 12 штук патрэбна:
180 г мяккага сметанковага масла
180 г цукровай пудры (карычневага цукру)
3 яйкі
лыжачка ванільнага экстракту
3/4 лыжачкі карыцы
2 лыжачкі прыправы для пернікаў (рэцэпт тут http://belsat.eu/be/webprojects/z-koshyka-u-talerku/perniki/)
3 лыжкі какавы
180 г мукі
1 лыжачка парашку для выпечкі
дробка солі
2 сталовыя лыжкі малака
100 г цукатаў вішні ці 50/50 разынак і арэхаў
І яшчэ:
Цукровая пудра, сок паловы цытрыны, крэкерсы для рогаў, рознакаляровыя M&M'S, на якіх маркерам робім вочкі.


Разагрэць духоўку да 180 градусаў. Падрыхтаваць форму для мафінаў(можна дадаткова выкарыстаць папяровыя формачкі). Масла ўзбіваем з цукрам каля 7-8 хвілін (цукар дадаем паступова). Маса павінна быць лёгкая і пухнатая. Потым дадаём па адным яйкі. І ўвесь час узбіваем. Змяшаем ванільны цукар, карыцу, какаву ды прыправу для перніка з разрыхляльнікам. Муку прасеем і дадамо нашыя прыгатаваныя прыправы і 2 лыжкі малака да яечна-маслянай масы. Выкладваем цеста ў формачкі, уціскаем у кожнаю некалькі цукатаў ці арэхаў. Паставім у разагрэтую духоўку і пячэм 18 – 20 хвілін. 


Астылыя мафіны ўпрыгожым глазурай (з цытрынавага соку і цукровай пудры) або растопленым шакаладам. На здымках версія дэкору для дзяцей ды аматараў паўночных аленяў. Смачных вам святаў!





Popular Posts