ПОСНЫЯ ПІРАГІ З САЧАВІЦАЙ

коўшык 54
КАЛЯДНЫЯ ХІТРЫКІ СУЧАСНАЙ ГАСПАДЫНІ



Мая бабуля кажа на іх «завіванцы». Робіць з дражджавога цеста, потым традыцыйна начыняе макам, яблыкамі ды капустаю з грыбамі і смажыць у алеі. На стол завіванцы з капустаю падае разам з грыбным булёнам альбо чыстым баршчом (посным, празрыстым i чырвоным, кiславата-салодкiм, прыпраўлены воцатам ды цытрынаю). Але гэта 4 гадзіны працы ў кухні. Мае пірагі будуць не зусім традыцыйныя...

патрэбна:
шклянка сачавіцы
зубок часныку
цытрына
соль
слаёнае цеста (ужыла купленае ў краме)

Прамыем зярняткі, пасолім, варым каля 20 хвілінаў, каб сачавіца была мяккаю. Дадамо лыжачку вяршковага масла, часнык і старкаваную скурку з цытрыны, патушым 5 хвілін на малым агні. Крыху астудзім. Тут час уключыць духоўку. Цеста парэжам на чатырохкутнікі. Дадамо ў сярэдзіну па лыжцы сачавіцы, зашчыплем. Пячэм у тэмпературы 160 градусаў 10-15 хвілінаў, каб нашыя пірагі сталі румянымі. Падаем гарачымі разам з булёнам ці калядным баршчом. Смачных вам Калядаў!





Popular Posts