КЕКСЫ З ШАКАЛАДАМ
коўшык 41
МАЛЕНЬКІЯ ДЗІЦЯЧЫЯ
РАДАСЦІ
Сын закамандаваў і зрабіў амаль сам. Меліся быць
абавязкова з шакаладам. Я б зрабіла з чарніцамі і малінамі. Але сёння
гаспадарыў мой маленькі мужчына. Выкідайце ўсялякія “Барні”
ды клічце малых на кухню. Самаката, добрая забава і крыху прыборкі – гарантаваныя!
Патрэбна:
300 г мукі
100 г цукру (можна менш)
1,5 лыжачкі парашку для выпечкі
дробка солі
ванільны цукар
200 мл кефіру
2 яйкі
100 мл алею
100 г горкага шакаладу
У адной місцы злучым усе сухія рэчывы, а менавіта муку,
цукар, разрыхляльнік, ванільны цукар, соль. У другой – вадкія: кефір, яйкі ды
алей, энергічна разбоўтаем лыжкаю (не
міксерам). Кефірную масу выліем у сухія інгрэдыенты, усё перамяшаем – таксама
лыжкаю. Цеста мае быць з невялікімі камякамі, таму асабліва не трэба старацца.
Шакалад пакроім на
невялікія кавалачкі і яшчэ раз усё
перамяшаем. Я выкарыстала сіліконавую форму, якую шмараваць не трэба. Выпякаць
будзем каля 15 хвілінаў пры 200 °С. Налівайце малако ў шклянку! Смачнага
падвячорка!
Comments
Post a Comment