РАТУЙ РАТАТУЙ!

коўшык 40

ДЛЯ АМАТАРАЎ МУЛЬЦІКАЎ І ГАРОДНІНЫ









Гэтая страва мяне заінтрыгавала пасля прагляду аднайменнага мульціку. Пашукала ў інтэрнэце рэцэпт, зрабіла. Страва атрымалася нішто сабе. Але сёлета на вакацыях я пакаштавала суперрататуй, які меў незямны смак. Набралася смеласці і запытала шэфа рэстарану рэцэпт. На наступны дзень атрымала паперу з некалькімі радкамі. Як? І ўсё? Не верылася. Па прыездзе паспрабавала. І, ведаеце, атрымаўся дакладна такі самы смак (happy!!). Удакладню, што я люблю крыху большыя кавалкі гародніны, а ў выкананні кухараў рэстарану былі меншыя – на гэтым уся розніца сканчаецца.
патрэбна:
соль
перац
цыбуля
чырвоная папрыка
зялёная папрыка
малады кабачок
баклажан
лыжка цукру
трошкі белага сухога віна
таматны соус
аліўкавы алей
Рэжам гародніну кубікамі. Падсмажым цыбульку на аліўкавым алеі, потым дадамо папрыку чырвоную і зялёную. Наступныя на патэльню крочаць кабачок і баклажан. Крыху солі і перцу. Карамелізуем гародніну лыжкай цукру. Шчыра даліваем віна і гатуем, каб вадкасць крыху выпарылася. І кропка над і – 3 лыжкі таматнага соусу. Трымаем на агні яшчэ хвілінаў 5. 
Bon appétit :)



Comments

Popular Posts