ПЛЯЦКІ СА СЛІЎКАМІ


коўшык 20
Фіялетава-карычнЕВы НАСТРОЙ



Аладкі могуць быць не толькі з яблыкамі. Хоць мая мама рабіла менавіта такія, я, разгортваючы тэму, замяняю звыклыя яблычкі на чарніцы, маліны, а цяпер, увосень, – слівы. Як базу выкарыстоўваю цеста для панкейкаў, пакуль лепшага не знайшла J Калі ведаеце, то абавязкова падзяліцеся са мной!

патрэбна:

шклянка кефіру (біфітату, ёгурту натуральнага)
1 + 1/3 шклянкі мукі
1/3 шклянкі сланечнікавага алею
2 яйкі
паўлыжачкі соды ці парашку для пячэння
2 лыжкі цукру
паўлыжачкі карыцы
1015 сліваў
смятана ці ёгурт замест соусу

Усе складнікі (акрамя сліваў :)) змяшаем у блэндары. Гатовае цеста мае быць як смятана, калі занадта рэдкае – дадайце яшчэ лыжку-дзве мукі. Слівы памыем і парэжам на невялікія кавалачкі. Закінем у цеста і асцярожна перамяшаем.

Патэльню разагрэем. Дадатковага тлушчу не трэба – ён ужо ёсць у цесце. Выкладзем на патэльню лыжкаю. Будзем смажыць на сярэднім агні да залацістага колеру. Дачакаемся, пакуль на паверхні пляцкі будуць бачныя бурбалкі, і яна падыдзе – тады смела пераварочвайце і літаральна праз паўхвілі здымайце. Такія аладкі я люблю мачаць у ёгурт з карыцай.



Смачна есці!

Comments

Popular Posts