ПАРТЫЯТЫЧНАЯ ЛОКШЫНА


коўшык 6

БЕЛ (МАКАРОНЫ) - ЧЫРВОНА (КЛУБНІЦЫ) - БЕЛАЯ (ТВАРОГ) ТАЛЕРКА



Страва прысвячаецца не толькі змагарам, але ўсім аматарам клубніц, на якія надыйшоў салодкі сезон. Свежыя, чырвоныя, бліскучыя, з неверагодным араматам  -  каралевы лета – клубніцы. Гэта адзін з самых простых, вельмі смачных і ўлюбёных рэцэптаў на лета. У нас спалучэнне макарону з гароднінаю абсалютна не заслужана не карыстаецца папулярнасцю. Таму варта памятаць, бо яна выдатная на каляровы сняданак і на лёгкую вячэру. Хоць, пэўна, італьянцы назвалі б такую страву прафанацыяй.  Але для мяне ліцыцца смак, а правілы для таго ёсць, каб іх часам парушаць...

Увага! У рэцэпце няма цукру. На маю думку так смакуе найлепш і з'яўляецца найбольш здаровым.



Патрэбна:

300 гр локшыны (па 100 на асобу) найлепш з цэльнага зерня альбо з цвердых сартоў пшаніцы
250 гр тварогу (выкарыстоўваю самы звычайны альбо ванільны тыпу Данон)
300 гр клубніц

Прапаную пачаць з клубніц. Пачысціць. Памыць і падзяліць на 2 часткі. Першую зміксаваць блэндэрам, а другую парэзаць у адвольным стылі. Зварыць локшыну, якая смачнейшая al dente. А значць вырыць трэба на хвіліну-дзве меньш чымся ўказана вытворцам. Адцэдзіць. Яшчэ цёплую змяшаць з  тварогом. Зверху паліць прыгожа соўсам і пасыпаць кавалачкамі клубніц. Усё геніальнае проста! Смачна есці! Запіваць малаком :)


Popular Posts