АКСАМІТНЫ СУП З ШАМПІНЬЁНАЎ

коўшык 111
ПАХНЕ ЧАБОР




Я заўсёды кажу, што супы-пюрэ самыя простыя і эфектоўныя. Для іх не патрэбныя а ні супер прадукты, а ні вялікія кулінарныя здольнасці, дастаткова добры рэцэпт )).

патрэбна:
300-400 гр. шампіньёнаў (ці інакш пячурыцаў)
1 бульба
1 цыбуля
крыху сметанковага масла
200 гр смятаны
чабор
соль
перац
зеляніна для дэкарацыі


Пакроеную цыбулю і крыху чабру смажым на масле ў рондлі. Не трэба брудзіць патэльню. Калі цыбулька стане залацістай дадамо кавалкі шампіньёнаў. Прыкрыем покрыўкай і гатуем на павольным агні хвілін 10. Цяпер час на невялікія кавалкі бульбы. Дадаем у рондаль і заліваем вадой крыху вышэй узроўню гародніны. Гатуем яшчэ 10 хвілінаў. Раздробнім усё з дапамогаю блэндару. Солім і перчым да смаку ды пасыпаем чабром. Потым дадаем смятану, добра перамешваем даводзім да кіпення. Суп гатовы. Смачных вам абедаў!



Comments

Popular Posts