ЯБЛЫКІ ПЕЧАНЫЯ З КУЦЦЁЙ

коўшык 109
ЦУДОЎНЫ КАЛЯДНЫ ЛАСУНАК



У нашай сямʼі куцця – гэта самы любімы калядны ласунак. У яе прыгатаванні ўся раскошная няспешнасць і вытанчаная салодкасць святаў. І кожная гаспадыня робіць яе па-свойму. Ды няхай так будзе. Мне вельмі важна, каб мы ўмелі захоўваць не толькі гісторыю, але і нашыя смакі з дзяцінства.

Напэўна, і ваш стол ломіцца ад святочных страваў. Таму яблыкі з куццёй прапаную прыгатаваць на другі дзень святаў. Выкарыстаць рэшткі куцці ды крыху разнастаіць меню. Тым больш, што працы тут амаль няма.

P.S. Выбачайце адсутнасць здымкаў гатовых яблыкаў на калядным стале, але лічу, што пэўныя моманты варта захаваць толькі для сямʼі.

Патрэбна
куцця
яблыкі
мёд
карыца


Яблыкі мыем і выразаем сярэдзіну. Уніз кладзем лыжачку мёду і пасыпаем карыцай. Накладваем куццю і пячэм у духоўцы на прыкладна 180 градусах пакуль яблыкі не стануць мяккімі. Выкладваем яшчэ цёплыя на талерку і паліваем крыху соўсам які застаўся ў бляшцы. Можна пасыпаць карыцай і цукровай пудрай. Цудоўных і смачных вам Калядаў!



Comments

Popular Posts