ХАЧУ ХАЧАПУРЫ

коўшык 34

Найлепшы грузінскі сняданак



Ура! Прыехала любімая сяброўка з Грузіі і не з пустымі рукамі. Пасля цудоўнай вячэры ў лядоўні засталіся кавалачкі сапраўдных хатніх грузінскіх сыроў  - сулугуні, імрэцінскі і яшчэ адзін (назву забылася). Не прападаць жа дабру – хачу хачапуры! Хацець – рабіць! Перашукала інтэрнет – вынік аказаўся больш чым задавальняючы, таму спяшу падзяліцца.

патрэбна:
300 грамаў мукі
10 грамаў свежых дражэй (я ўжыла 5 грамаў сухіх)
150 мл. цёплай вады
100 грамаў натуральнага ёгурта ці кефіра
2 лыжкі алею
250 грамаў сыра (імрэцінскі ці сулугуні ці 50 на 50 фета і мацарэлла)
соль

Дрожы развядзем у невялікай колькасці цёплай (не гарачай!) вады. Муку прасеем, дадамо соль, дрожжы, кефір і ваду. Замесім. Цеста павінна мець адпаведную кансістэнцыю – прыкладна як на піццу. Напрыканцы дадамо ялей і яшчэ раз замесім. На гадзінку пакінем у цёплым месцы, цеста павінна вырасці ў два разы. Духоўку грээм на максісмум (250 градусаў).
Сыр таркуем.

Цеста падзелім на 2 часткі, раскатаем і на сярэдзіну вылажым палову сыра. Закрыем сыр цестам і дакладна зашчыпаем  края. Потым пляцак, які атрымаўся можам крыху раскатаць – да дыяметру 20-30см. Пячэм каля 15-20 хвілінаў. Найлепш смачна есці адразу!




Comments

Popular Posts