ХУМУС
коўшык 35
ЯМО РУКАМІ
Як я люблю хумус! Цудоўная сытная і здаровая закуска (у тым
ліку для веганаў і вегетарыянцаў) з турэцкага гароху, або нуту. Хумус падаем з моркваю, гурком, папрыкай, кальрабі, пітай, мацой
ці хлябцамі.
Падобна, Ізраіль і Ліван вядуць ледзь не вайну за
тое, чый хумус насамрэч. Мы ваяваць не будзем, а проста ўключым блэндар.
Рэцэпт вельмі кароткі.
патрэбна:
бляшанка нуту (chickpeas) або каля 250 г
гатаванага
зубок часныку
2 лыжкі алею аліўкавага
сок з паловы цытрыны
соль
перац
лыжачка тахіні – пасты з кунжуту,
якую
можна зрабіць і ўласнаруч, дабра змяшаўшы ў блэндары склянку сезаму і чвэрць склянкі алею
Усе інгрэдыенты засыпаем і заліваем ў блэндар ды міксуем да кансістэнцыі гладкай пасты. Калі атрымаецца загустая,
можна даліць вадкасці з бляшанкі або вады. Усё! Смачна есці!
P.S. Калі па
абедзе нешта
застанецца, то ведайце: свежы хумус можна захоўваць у лядоўні каля 3 дзён.
Comments
Post a Comment