ХАЛАДНІК СА ШЧАЎЯ
коўшык 125
ЛЁГКАЯ
ПРАХАЛОДА
Такі
суп рабіла мая бабуля. Цяпер
робіць мама. Заўсёды з першага шчаўя мы елі шчаўе цёплым. Але я пераканалася, што ён
зусім не горшы халодны, а нават лепшы. Лёгка кіслы і
асвяжаючы.
Патрэбна:
2
салідныя бульбы
вялікая
жменя свежага шчаўя
па
гатаванаму яйку на асобу
смятана
3
лаўровыя лісты
некалькі
зярнятаў духмянага перцу
некалькі
зярнятаў чорнага перцу
соль
Бульбу
пачысцім і пакроім кубікамі. Пасолім,
дадамо прыправы і гатуем у 1,5-2 літрах
вады каля 10 хв. Мусіць стаць вельмі
мяккай. Дадаем шчавель, чакаем, каб
закіпеў і выключаем. Чакаем пакуль
астыне і дадаем 4 шчодрыя лыжкі смятаны.
Размешваем, наліваем, у кожную талерку,
даем адно ачышчанае гатаванае яйка.
Смачна есці (можна проста з лядоўні)!
Comments
Post a Comment