НЕВЕРАГОДНЫ ШАКАЛАДНЫ ПІРОГ

коўшык 124
ЛЕПШАЯ ВЕРСІЯ СНІКЕРСА

Гэты рэцэпт я знайшла пад назвай шакаладны пірог Shirley. Па шчырасці ў мяне былі сумневы ці атрымаецца. Але варта было рызыкнуць. Я, канешне ж, яго крыху змяніла ды прыдумала больш здаровую снікерсавую версію. Сын сказаў, што гэта найлепшы пірог, які я зрабіла. Вось такі падарунак на дзень дзіцяці.

З гэтага рэцэпту можна зрабіць торт ці кексы для дзяцей. Варыянтаў безліч, але абавязкова выкарыстайце гэты рэцэпт. Ён геніяльны.

складнікі на 2 пірагі:
шклянка цукру
1 шклянка пшанічнай мукі з цэльнага зерня
3/4 шклянкі пшанічнай мукі
3/4 шклянкі какава-парашка
1,5 лыжачкі разрыхляльніка
1,5 лыжачкі соды
1 лыжачка солі
2 яйкі
1 шклянка малака
1/2 шклянкі расліннага алею
2 чайныя лыжкі ванільнага экстракту ці ванільнага цукру
1/2 шклянкі кіпню

на снікерс:
шклянка цукру
шклянка салёнага арахісу
2 лыжкі вяршкоў (маскарроне ці нават какосавага малака)


Разагрэйце духоўку да 175 ° С. Вышмаруйце тлушчам і пасыпце мукой форму (адну вялікую ці дзве нармальныя дыяметрам 23 см.)
У вялікай місцы змяшайце цукар, муку, какава, разрыхляльнік, соду, ваніль і соль. Дадайце яйка, малако, алей ды дакладна перамяшайце лыжкай. Калі цеста будзе аднароднае, то дадайце кіпень (так, не трэба баяцца). Цеста будзе даволі рэдкім. Залійце ў форму і пячыце каля 35 хвілін, пакуль зубачыстка, устаўленая ў пірог будзе выходзіць чыстай. Потым 10 хвілінаў пачакайце і дастаньце з формы.

Цяпер зоймемся снікерсам. На сухой патэльні растопім шклянку цукру. Так паўстане карамель, дадамо 2 лыжкі вяршкоў (маскарпоне ці нават какосавага малака) і смела парамяшаем. У карамель высыпаем арэхі і дакладна іх вывяляем ў карамелі. Нашу снікерсавую масу выліем на пірог і дамо крыху застыць (калі цяжка з цярплівасцю, можна апекчы язык :Р ) Смачных вам святаў!




Comments

Popular Posts