НАМАЗКА З БРОКАЛІ І ФЕТЫ

коўшык 86
АБО ЧАМУ ТРЭБА ХАДЗІЦЬ НА ДЗІЦЯЧЫЯ ПЛЯЦОЎКІ



Шпацыры з дзецьмі часам бацькам могуць надакучыць, бадай, увесь час тое самае. Для мяне гэта проста невычарпальная крыніца натхнення. Дзякуючы іншым мамам можна даведацца пра ўсё на свеце. Апошнім адкрыццём хачу вамі падзяліцца. Мама Ігнася распавяла мне, што можна зрабіць з брокалі, для тых, хто не вельмі любіць гэтую гародніну. Я адразу падумала пра майго мужа і сёння паспрабавала. Цэлая місачка пасля сняданку засталася пустой.

патрэбна:
1 брокалі
150 гр сыра фета
2 зубкі часныку

Брокалі гатуем 8-10 хв. Потым хутка выліваем гарачую ваду і заліваем халоднай. Так брокалі не згубіць цудоўны зялёны колер. Цяпер бярэм блэндар. І накладаем брокалі, фета і часнык. І некалькі хвілін дакладна міксуем. У мой маленькі блэндар залезла толькі палова брокалі, таму я зрабіла ў двух частках. Добра было б пакінуць на гадзінку-другую ў лядоўні, але мы з'елі адразу. І нам вельмі смакавала. Абавязкова паспрабуйце!





Comments

  1. Приеду со сборов - сделаю! Спасибо!

    ReplyDelete
    Replies
    1. И как? приехала-сделала-понравилось?

      Delete

Post a Comment

Popular Posts