ПЕЧЫВА DIGESTIVE

коўшык 85
САЛОДКА-САЛЁНЫ СМАК РАДАСЦІ



Гэтая печыва я памятаю з падарожжаў па Іспаніі. Там Digestive лёгка знайсці ў кожным супермаркеце. Мы з сынам з задавальненнем паядалі іх у машыне, гатэлі ці на пляжы. І калі я знайшла рэцэпт гэтага цудоўнага салодка-салёнага печыва, то адразу вырашыла паспрабаваць спячы. Атрымалася выдатна: з адчувальнымі кавалачкамі аўсянкі, далікатныя, але не за салодкія. Калегам спадабаліся. Цяпер перадаю эстафету вам!

патрэбна:
1 і 1/3 шклянкі аўсяных шматкоў
шклянка мукі
лыжачка парашку для выпечкі
100 гр. халоднага масла, нарэзанага кубікамі
1/3 шклянкі карычневага цукру (я выкарыстала звычайны белы)
1/3 лыжачкі солі


Аўсяныя шматкі мелем у блэндары або кавамолцы. Будзьце асцярожныя, каб не змалоць іх занадта моцна. У міску засыпаем муку, аўсянку, цукар і соль ды мяшаем. Дадаем масла і рукамі расціраем з сухімі інгрэдыентамі. Калі цеста слаба клеіцца, то дадайце 1-2 лыжкі малака, але не болей. З цеста зрабіце шар. Падрыхтуйце два лісты пергаменту і раскатайце цеста паміж імі таўшчынёй прыкладна 0,5 см. Шклянкай выражам колы і перакладзем на бляшку на ліст пергаменту. Добра было б на 10 хвілін пакінуць печыва ў лядоўні. Але калі там няма месца, то не бяда. Выпякаць пры 175 градусах да залацістага колеру прыкладна 12 хвілін. Пасля выпечкі дазвольце печыву астынуць. Можна паліць шакаладам, але я люблю самую простую версію. Смачных ласункаў!


Comments

Popular Posts