ПЯТРУШКАВЫ ЛІМАНАД

коўшык 84
ЦІ ВАМ СПАДАБАЕЦЦА ТАКАЯ ПРАХАЛОДА?



Спёка дапякла ўжо ўсім. І кожны шукае свой спосаб прахаладзіцца. Для мяне адзін з самых улюбёных пятрушкавы ліманад. Чаму пятрушкавы? Пэўна здзівіцеся вы... Тлумачу. Калі ў спёку мы пацеем, то губляем між іншага фосфар, які неабходны нашаму арганізму. Калі яго за мала, то пачынаюць пухнуць рукі і ногі. Замест таго, каб купляць чарговую таблетку, варта есці больш памідораў, бананаў, грэйпфрутаў і пятрушкі.

патрэбна:
пучок пятрушкі
сок цытрыны
крыху цукру ці мёду да смаку
газаваная вада 


Пятрушку мыем. З цытрыны выціскаем сок. У слоік заліваем сок з цытрыны, ваду, дадаем пятрушку і цукар да смаку. Блэндэруем, падаем з лёдам і кавалкамі цытрыны. П’ем літрамі!


Comments

Popular Posts