ДЫЕТЫЧНЫ ДЭСЕРТ: НЕКТАРЫН І КАКАВА
коўшык 128
ГЕНІЯЛЬНА СМАЧНЫ І НЕВЕРАГОДНА ПРОСТЫ
ГЕНІЯЛЬНА СМАЧНЫ І НЕВЕРАГОДНА ПРОСТЫ
Апошнія
дні – гэта мой улюбёны дэсерт. Яго ідэя
прыйшла мне ў галаву, калі чытала
кнігу Food Pharmacy by Aurell Lina Nertby і Clase Mia.
Адтуль прыправы, якія
маюць супрацьзапальныя ўласцівасці.
Карацей, здароўе і смак у адной
місцы.
патрэбна на 1 асобу:
1 нектарын
1-2 лыжкі какосавых габлюшак
1 лыжка горкага какава
дробка куркумы
дробка ці крыху больш карыцы
некалькі лістоў мяты
На
гарачаю патэльню высыпаем габлюшкі і
падпражым да залацістага колеру. Нектарын
памыем і пакроім у кавалкі. Памер тут
не мае значэння. У міску выкладваем
кавалачкі нектарыну, крыху
пасыпаем куркумой, карыцай і шчодра
какава. Завяршаюць кампазіцыю нашыя
габлюшкі і мята. Усё! Смачных вам
летніх дэсертаў!
Comments
Post a Comment