САЛАТА З КВЯЦІСТАЙ КАПУСТЫ І ЛЕТА


коўшык 126
ПОЎНАЯ МІСКА ВІТАМІНАЎ




Лета. Спёка. Лянота. Гэты вельмі просты рэцэпт нарадзіўся з абсалютнага нежадання нешта гатаваць і самых простых летніх прадуктаў. Нават заахвочваць вас не буду. Ведаю, што вам лянотна таксама як мне.

патрэбна для адной галоднай асобы:
2-3 ружачкі квяцістай капусты
жменя жоўтай фасолі
яйка
палова памідора
гурок
крыху цыбулі
соль
перац
аліўкавы алей
зеляніна

У рондлі варым разам капусту, фасоль і яйка. 5 хвілінаў кіпіць і выключаем. Так гародніна будзе яшчэ пругкай і хрусткай, а яйка паспее зварыцца. Капусту і фасоль кроім на меншыя кавалачкі. Кроім лустамі гурок, цыбульку і памідор. Выкладваем усё ў міску, солім, перчым, крыху паліваем аліўкавым алеем і перамешваем. Зверху выкладваем яйка і пасыпаем зелянінай. Гатова! Смачнай вам ляноты)





Comments

Popular Posts