ЧАРОЎНАЕ ЛЕТНЯЕ КАРПАЧЧА З КАВУНА
коўшык
129
ЗДЗІВІ МЯНЕ
ЗДЗІВІ МЯНЕ
Зрабіла абсалютна зорную страву. Зафоткала. Скінула фоткі. Пакаштавала. Пакуль талерка не стала чыстай, не магла працаваць далей. А на вячэру зрабіла яшчэ раз. Таму будзьце асцярожныя, карпачча выклікае залежнасць.
патрэбна:
кавалак кавуна
50 гр. далікатнага мяккага казінага сыру (можа быць фэта)
жменя пялёстак мігдалаў
лісткі мяты
палова цытрыны
Кавун кроім лустамі ў паўсантыметры. Прыгожа выкладваем на вялікай талерцы. Паліваем сокам з цытрыны. Пялёсткі мігдалаў падпражым на сухой патэльні за залацістага колеру. Кавун пасыпаем сырам, мігдаламі, мятай і скуркай з цытрыны. Ну і наліваем кілішак белага віна. Смачных вам летніх вячэраў!
Comments
Post a Comment