ЧОРНЫ-ЧОРНЫ ПІРОГ
коўшык 127
складнікі:
1/2 шклянка цукру
1 шклянка пшанічнай мукі
1/3 шклянкі какава-парашка
1 лыжачка разрыхляльніка
1/2 лыжачкі соды
1/2 лыжачка солі
1 яйка
1/2 шклянкі малака
1/4 шклянкі расліннага алею
1 чайныя лыжкі ванільнага экстракту ці ванільнага цукру
1/2 шклянкі кіпню
1/2 пліткі горкага шакаладу
1 1/2 шклянкі чарніцаў
2 лыжкі малака
ШАКАЛАД+ЧАРНІЦЫ
Гэты
рэцэпт нарадзіўся з патрэбы мадыфікацыі
майго ўлюбёнага апошнім часам рэцэпта
Неверагоднага шакаладнага пірага
(http://1000i1koushyk.blogspot.com.by/2017/06/blog-post.html). А
чарніцы проста былі ў лядоўні. Апынулася,
што яны выдатна пасуюць да
шакаладу. І вусны пасля яе чорныя-чорныя).
складнікі:
1/2 шклянка цукру
1 шклянка пшанічнай мукі
1/3 шклянкі какава-парашка
1 лыжачка разрыхляльніка
1/2 лыжачкі соды
1/2 лыжачка солі
1 яйка
1/2 шклянкі малака
1/4 шклянкі расліннага алею
1 чайныя лыжкі ванільнага экстракту ці ванільнага цукру
1/2 шклянкі кіпню
1/2 пліткі горкага шакаладу
1 1/2 шклянкі чарніцаў
2 лыжкі малака
Разагрэйце
духоўку да 175 ° С. Вышмаруйце тлушчам
і пасыпце мукой форму.
У
вялікай місцы змяшайце цукар, муку,
какава, разрыхляльнік, соду, ваніль і
соль. Дадайце яйка, малако, алей ды
дакладна перамяшайце лыжкай. Калі цеста
будзе аднароднае, то дадайце кіпень
(так, не трэба баяцца). Цеста будзе даволі
рэдкім. У форму кіньце
жменю чарніцаў, залійце цестам
і пячыце каля 35 хвілін, пакуль зубачыстка,
устаўленая ў пірог будзе выходзіць
чыстай. Потым 10 хвілінаў пачакайце і
дастаньце з формы.
Шакалад
растопім на воднай лазні, і дадамо 2
лыжкі малака. Добра размяшаем, шакалад
павінен быць бліскучым і аднародным.
Паліваем пірог шакаладам, зверху пасыпаем
чарніцамі. Гатовы! Смачных вам летніх
пасядзелак!
Comments
Post a Comment