МУС З РАБАРБАРУ
коўшык
123
НЕ
ЧАКАЙ НА ЛЕТА, ЗРАБІ ХУТКАЕ СОЧЫВА
На
базары мне трапіўся рабарбар. Сапраўдны
веснавы скарб. Планавала зрабіць пірог,
але не хапіла часу, так атрымаўся цудоўны
кісла-салодкі мус. Робіцца цудоўна
проста. Яго нават не трэба яго ачышчаць)
Проста кайф... Зʼядаем на сняданак з
сырам, аладкамі ці наліснікамі або як
начынне для тартаў і пірагоў.
патрэбна:
некалькі
сцёблаў рабарбару (3-5)
некалькі
лыжак цукру да смаку (я ўжыла карычневы)
некалькі
зярнятак кардамону
Рэвень
мыем і кроім. На гарачую патэльню насыпаем
цукар і крыху чакаем, каб ён пачаў
карамелізавацца. У ступцы раздрабняем
зярняткі кардамону. І ўсе крышанкі
перасыпаем на патэльню. Туды ж трапляе
і рабарбар. Смажым ды лёгка памешваем
пакуль кавалачкі не разваляцца, можна
дадаць крышку вады. Так у вас не атрымаецца
густы мус, які перакладваем у слоік.
Смачных вам сняданкаў!
Comments
Post a Comment