СМУЗІ З КРАПІВОЙ

коўшык 121
ВІТАМІННАЯ БОМБА



Так хочацца зялёнага, а травень найлепшы месяц на маладую крапіву. Нездарма ў нашых бабуль яна была вельмі папулярная. Толькі не збірай яе ў горадзе) і выбірай маладое лісце. Ну і канешне памятай пра пальчаткі пакуль будзеш збіраць і мыць.

патрэбна:
жменя маладой крапівы
палова авакада
банан
маленькі агурок
сок з паловы цытрыны


Усе памыць, палажыць у блэндар, дадаць каля 100-150 мл вады і змяшаць у блэндары. Гэта не сказаць што вельмі смачны, але выдатны здаровы перакус. Калі жадаеце, то можна дадаць салодкасці лыжачкай мёду. Смачнай вам крапівы!





Popular Posts