САЛАТА З ПЕЧАНАЙ МОРКВЫ І НУТУ


коўшык 86
ВОСЕНЬСКІ ЛАНЧ



Дарагія мае чытачы, выбачайце за доўгую адсутнасць на блогу. Часам нашае жыццё кіруе так, што зусім не да гатавання. У апошнія месяцы я амаль не бывала ў кухні...тым больш сумавала па смачнай і здаровай ежы.

Падобна, восень і зіма - не найлепшы час на салаты. Сырая гародніна ў халоднае надвор’е дадаткова выхалоджвае наш арганізм. Але мы можам зрабіць салату з тэрмічнаапрацаваных прадуктаў. Сёння прапаную вам даволі незвычайны і смачны варыянт з лёгкім усходнім акцэнтам.

патрэбна:
200 гр. гатаванага нуту
2 морквы
жменя рукалы
зярняткі граната
семкі падсонечніка

на дрэсінг:
50 гр. аліўкавага алею
лыжка соку з цытрыны
дробнакроены зубок часныку
соль
кмен
крыху вострай папрыкі
соль


Моркву кроім доўгімі слупкамі, мяшаем з лыжкай алею і мёду, дробкай солі і карыцы. Пячэм да мяккасці ў духоўцы. Я пякла каля 20 хв. Зробім дрэсінг – у слоіку змяшаем усе складнікі. Калі морква астыне выкладваем на прыгожую вялікую талерку нут і мяшаем з паловаю дрэсінгу. Дадаем моркву і рукалу. Пасыпаем зярняткамі гранатам. І паліваем рэшткамі соусу. Шыкоўная салата з ноткай Блізкага Усходу гатовая! Смачнага ланчу!



Comments

Popular Posts