РЫСАВАЯ КАША НА КАКОСАВЫМ МАЛАЦЕ

коўшык 85
СМАЧНЫ СНЯДАНАК ДЛЯ ДАРОСЛЫХ І МАЛЫХ


Гэта маё прызнанне ў каханні …. кашам. Капітуляцыя яек і сасісак. Гэта прызнанне, што сняданак можа быць проста цудоўны, як і дзень за ім. Памятайце пра кубачак добрай кавы.

патрэбна:
1 шклянка рыса
1 шклянка какосавага малака
1 шклянка звычайнага ці расліннага малака (трэба мець яшчэ, яшчэ каб разбавіць)
жменя пялёсткаў мігдалаў
жменя разынкаў
жменя аўсяных шматкоў
крыху садавіны і ягад (у мяне дыня, манга, інжыр і буякі)

Рыс прамыем і заліем малаком. Пажадана, каб рондаль быў з тоўстым дном. Пачынаем гатаваць ды не забываем памешваць. На жаль, без гэтага наша цуд-каша хутка падгарыць. Варым хвілін 40 і час ад часу мяшаем. Калі рыс выпівае вадкасць, то трэба даліваць малака, каб кансістэнцыя была супавай. Кашу трэба каштаваць, каб не разгатаваць зярняткі рысу.
Калі кашка будзе амаль гатовая, то кроім садавіну, а мігдалы і аўсянку пражым – падсмажваем на патэльні без тлушчу – да румянага колеру. Гатовую кашу выкладваем на талерку і ўпрыгожваем. Смачных сняданкаў!




Comments

Popular Posts