ХУМУС

коўшык 35
ЯМО РУКАМІ



Як я люблю хумус! Цудоўная сытная і здаровая закуска (у тым ліку для веганаў і вегетарыянцаў) з турэцкага гароху, або нуту. Хумус падаем з моркваю, гурком, папрыкай, кальрабі, пітай, мацой ці хлябцамі.
Падобна, Ізраіль і Ліван вядуць ледзь не вайну за тое, чый хумус насамрэч. Мы ваяваць не будзем, а проста ўключым блэндар. Рэцэпт вельмі кароткі.

патрэбна:
бляшанка нуту (chickpeas) або каля 250 г гатаванага
зубок часныку
2 лыжкі алею аліўкавага
сок з паловы цытрыны
соль
перац
лыжачка тахіні пасты з кунжуту, якую можна зрабіць і ўласнаруч, дабра змяшаўшы ў блэндары склянку сезаму і чвэрць склянкі алею

Усе інгрэдыенты засыпаем і заліваем ў блэндар ды міксуем да кансістэнцыі гладкай пасты. Калі атрымаецца загустая, можна даліць вадкасці з бляшанкі або вады. Усё! Смачна есці!

P.S. Калі па абедзе нешта застанецца, то ведайце: свежы хумус можна захоўваць у лядоўні каля 3 дзён.



Popular Posts