ПАНІ КАЧКА РУМЯНАЯ З МАЛІНКАМІ
коўшык 32
Мой першы раз
Хопіць зуп -
час на кавалак мяса! Але тым разам вельмі далікатнага. Прадстваўляю Пані качку.
Першы раз хвалявалася, але вочы баяцца - рукі робяць. Качка, маліны, рукала. І
паехалі...
Галоўнае
пытанне, як смажым? Паводле вядомых шэфаў качку трэба падаваць амаль сырую. У
нас жа row meat мала
каму даспадобы, большасць абірае well
done. Таму філасофію смажання пакідаю кожнаму на
ўласны густ.
Атрымалася
цудоўная страва на рамантычную вячэру з каханым.
Абявязкова з добрым чырвоным
віном.
Патрэбна:
2 пелькі качкі
перац
маяран
маліны ці
малінавы сок без цукру
чырвонае сухое
віно
аліўкавая алея
рукала
часнык
Качку
замарынаваць у солі, маяране, перцы і часныку. Некалькі гадзін у лядоўні
напэўна хопіць. Скурку надрэзаць на крыж.
На разагрэтую
патэльню паложым мяса скурай уніз. Смажым пакуль скурка не будзе залатой і
хрупкай, потым парагортваем, і смажым яшчэ хвілін 5. Потым мяса адправім у
пякарнік хвілін на 5-10. Як дастанем, то некалькі момантаў мяса павінна адпачыць,
так будзе больш сакавітым.
Малінавы сок
(сочыва) ці свежыя маліны лёгка падсмажыць, дадаць віно, лыжку мёда і гатаваць,
каб соўс загусцеў. Падаваць з
рукалай і есці са смакам!
Comments
Post a Comment