САМ БУРАК!
коўшык 31
АКСАМІТНЫ СУП З БУРАЧКОЎ
Не халаднік і не
боршч. Усё нашмат прасцей і вытанчаней...
А «сам бурак!» – гэта найкруцейшы камплемент :)
патрэбна:
3 вялікія буракі
1 яблык
1 цыбуліна
2 зубкі часныку
крыху свежага імберцу
ёгурт ці сыр з
казінага малака
соль
Цыбульку, часнык і
імберац пасячэм дробненька і падсмажым у рондалі на лыжцы аліўкавай алеі.
Бурачкі і яблык памыем, абярэм, парэжам кубікамі 1–2 см. Кавалачкі закінем у
рондаль да засмажанага ды заліем кіпнем. Гатаваць будзем, пакуль бурачкі не стануць
мяккія. Потым пасолім, выціснем сок з паловы (для аматараў – з цэлай) цытрыны.
Цяпер толькі блэндар, і кавалкі стануць аксамітным крэмам. Падаваць з
пялёсткамі мігдала і лыжкай сырка ці ёгурту. Смачна есці!
Comments
Post a Comment