54 % ШАКАЛАДУ

коўшык 29

GATEAU AU CHOCOLAT, АБО ЎСЁ БУДЗЕ Ў ШАКАЛАДЗЕ



Gateau au chocolat – самы хуткі пірог на свеце! Калі да прыходу гасцей засталося хвілін 20, не хвалюйся, усё паспееш. Так, як учора паспела я, калі даведалася, што зараз прыйдзе цешча :) І ўпершыню спякла смакотку паводле рэцэпту маёй суаўтаркі “54%” Каці Барушкі. Неверагодны шакаладны пірог, які яшчэ цёплы проста знікае з талеркі...

патрэбна:

200 г горкага шакаладу
100 г масла
150 г цукру
80 г мукі
5 яек


Духоўку разагрэйма на 180 градусаў. Масла і шакалад растопім у рондалі. Туды ж адправім цукар, жаўткі, муку і размяшаем. Бялкі ўзаб'ем у пену і далікатна дадамо ў шакаладную масу. Невялікую форму пашмаруем маслам і выліем цеста. Пячэм 17 (дакладна 17) хвілінаў і дастаем! Акурат у гэтым момант госці, якія яшчэ ў пад'ездзе пачулі боскі водар шакаладу, звоняць у дзверы. Уф!.. Паспела!





Comments

Popular Posts