ТАРТ З КРАПІВОЙ І СПАРЖАЙ
коўшык
122
ВЕСНАВАЯ
ЗЕЛЯНІНА
Эх...
панеслася. Хто яшчэ не пакаштаваў
крапіву? А ну, не лянуйся)
Гэта
проста скарбніца актыўных рэчываў,
неабходных для нармальнага функцыянавання
нашага арганізма. Спецыялісты па зёлках
нават разглядаюць яе як прыродны
антыбіётык. Крапіва ачышчае страўнік,
а таксама на падстраўнікаваю залозу і
вантробу. Пій гарбатку ці дадавай свежае
маладое лісце да салаты. А можна нават
спякчы тарт)
патрэбна:
салідная
жменя маладой крапівы
каля
8 зялёных сцяблінаў спаржы
паўшклянкі
смятаны (ці натуральнага ёгурту)
4
яйка
каля
шклянкі мукі
100
гр масла
соль
чабор
фэта
Робім
цеста. Да шклянкі мукі дадаем соль,
жаўток, 2 лыжкі смятаны, масла і замешваем
цеста. Калі не вельмі добра клеіцца, то
дадамо крыху (!) вады. Гатовае цеста
паўгадзіны варта пратрымаць у лядоўні,
хоць мне вельмі рэдка гэта ўдаецца.
Пякарнік уключаем на 180 градусаў. Цеста
раскатаем, форму пашмаруем маслам ці
вылажым паперай для пячэння. Пячэм каля
15-20 хвілінаў да залацістага колеру. 3
яйкі і бялок, што застаўся ад цеста,
змешваем блэндарам са смятанай, соллю
і чабром. Крапіву мыем і выкладваем на
падпечаны корж. Спаржу маем, адразаем
3 см ад канца. На верх крапівы кладзем
сцябліны спаржы. Заліваем яечнай масай
і пячэм паўгадзіны. За 5 хвілінаў да
канца пячэння пасыпаем сырам фэта.
Смачных вам нечаканасцяў!
Comments
Post a Comment