ПЕРНІКІ LAST MINUTE
коўшык
107
ЗРОБЛЕНА,
ЗʼЕДЗЕНА, АДОБРАНА
Пра
пернікі часта пішуць, што, маўляў, трэба
іх рабіць загадзя. У ідэале так і ёсць.
Бо печыва на мёдзе вельмі цвёрдае, а каб
стала больш мяккім яму патрэбна вільгаць
і час. Але па досведзе, мае пернікі ніколі
не ляжалі столькі, каб памякчэлі
самастойна. Я нават люблю такую хрупкасць,
якая выдатна пасуе да кавы ці гарбаты.
Карацей, не трэба замарачвацца, трэба
проста рабіць!
PS
Калі вы ўсё ж любіце больш мяккія пернікі,
у каробачку з імі палажыце некалькі
кавалкаў яблыка.
Складнікі
(на каля 60 пернікаў):
300
гр. пшанічнай мукі
100
гр. жытняй мукі з цэльнага зерня
2
яйка
100
гр. цукровай пудры
100
гр. сметанковага масла, растопленага і
злёгку астуджанага
100
гр. мяккага мёду або 3 вялікія лыжкі (я
часта раблю «на вока»)
1
лыжку прыправы для пернікаў
2
лыжкі какава
1
лыжачка соды
Змяшаем
усе складнікі і замесім цеста. Калі яно
вельмі ліпкае, то дадаем крыху мукі.
Цеста раскатваем да таўшчыні прыкладна
4 мм. Памятайма, падсыпаць невялікай
колькасцю мукі, каб не прыліпала.
Выкройваем розныя формы пернікаў.
Выкладваем на бляху, пасыпаную мукой.
Пернікі варта пашмараваць яйкам для
прыгожага колеру. Выпякаем пры тэмпературы
180 ° С прыблізна 8 – 10 хвілін. Працягласць
залежыць ад памеру пернікаў, маленькім
патрэбна менш часу. Гарачанькія здымаем
з бляхі. Ласавацца можна адразу. Смачных
вам святаў!
Comments
Post a Comment