СУП З БЕЛАЙ КАЎБАСКІ І КРАПІВЫ

коўшык 72
ПОЎНЫ КОШЫК КРАПІВЫ

Прыйшла вясна хочацца зялёнага. Аднак тое, што можам знайсці ў крамах поўнае хімікатаў і пестыцыдаў. Таму варта зірнуць на тое, што вырасла натуральна. Я з кошыкам крапівы вярнулася з парку, дзе гуляла з малым. А таму, калі пачысціце дачу ад пустазелля, крапіву забірайце на кухню.

Асабліва багатай вітамінамі і карыснымі рэчывамі лічыцца крапіва двухдомная. Сустракаецца яна ў нашай краіне практычна пад кожным плотам. Аднак апранайце пальчаткі і збірайце крапіву не дарог, а найлепей у лясах і па берагах вадаёмаў. Бярэм толькі маладую і зялёную без розных плямаў. І калі ўжо крапіва ёсць, то часу маем мала. Трэба прыгатаваць яе на працягу гадзіны-другой, інакш лісце завяне і згубіць сваю свежасць.

патрэбна:

салідная жменя лістоў крапівы
4 сырых белых каўбаскі
2 бульбы
морква
соль
перац
кмен


Гатуем каўбаскі. Потым у бульён дадаём кавалачкі бульбы і моркву. Гатуем да мяккасці гародніны. Крапіву мыем і кроім. Дадаем у суп за 2-3 хвіліны да канца гатавання. Прыпраўляем соллю, кменам і перцам. Смачнай вам крапіўнай кухні!


Comments

Popular Posts