ЕСЦІ З ГАЛАВОЮ І ДЛЯ ГАЛАВЫ




Мы не толькі тое, што мы ямо. Ежа кіруе нашым мозгам. І на гэта ёсць навуковыя доказы. Апошнім часам мне трапілася некалькі цікавых артыкулаў пра тое, як ежа ўплывае на нашае пачуццё і настрой. Хачу з вамі падзяліцца!

Вялікая порцыя здаровых вугляводаў прымушае мозг выпрацоўваць гармон шчасця – сератанін. Менавіта яго бракуе ў людзей, якія зазнаюць дэпрэсію. А таму талерка макароны можа падняць настрой не горш за славутага Прозака (Prozak). Можа, таму італьянцы такія вясёлыя... З іншага боку, у краінах, дзе пераважную частку харчавання складае тлустае мяса, людзі больш панурыя і агрэсіўныя. Стэрэатыпы пацвердзілі навукоўцы. Тое, што ляжыць на талерцы, наўпрост уплывае на нашыя рэакцыі, эмоцыі ды інтэлект.

Нават выгляд смачнай стравы выклікае ў мазгах вытворчасць дапаміну, адказнага за адчуванне прыемнага. Гэты механізм запускаюць стравы салодкія, салёныя і тлустыя. Карані феномену сягаюць даўніх часоў, калі для нашых продкаў такія смакі былі цяжка даступнымі. У нашыя ж дні яны даступныя занадта – у прадуктах масавай вытворчасці, моцна  апрацаваных прадуктах і фаст-фудзе. Гэтак смакоткі, закадаваныя ў нашай свядомасці, сёння дзеяць супраць нас.

Абжорства смеццевай ежай стала пэўнай залежнасцю, якая перапраграмоўвае мазгі. Менавіта таму людзі вычуваюць прыпадкі воўчага голаду або ім патрэбная чарговая порцыя салодкага. Але чаму абжоры не пачуваюцца шчаслівымі? Рэч у тым, што ўзровень гармону шчасця расце пад уплывам складаных вугляводаў, а не фруктозы з цукру.

Хопіць тэорыі. Як гэта працуе на практыцы?

·      Хочаш пачувацца лепей? З’еш талерку пасты карбанара.
· Адчуваеш слабую канцэнтрацыю і дэпрэсію? Купі тлустую рыбу (макрэль, сардзіны).
·      Баішся і хочаш расслабіцца? Пачастуйся горкім шакаладам.
·      Недахоп эйфарыі? Сягні па мускатны гарэх.
·      Хочаш лепш запамінаць? Згатуй бульбачкі, падсмаж баклажан, парэж памідор.

Але карысныя не толькі гэтыя прадукты. Некаторыя цвердзяць, што наш мозг любіць авокада, дзікі ласось, бабовыя, чарніцы, гарэхі і розныя зярняткі. 


Можа, варта правесці навуковы эксперымент і праверыць на сябе, ці тэорыя дзее. Напрыклад, цэлы месяц ужываць ільняны і аліўкавы алей, есці больш свежай гародніны, садавіны, рыбы, менш цукру і фаст-фуду. Урэшце, мы ёсць тым, што ямо і думаем таксама.

Крыніцы: “Forum”, “The Atlantic”, “The Washington Times

Comments

Popular Posts