ІМБІРНЫЯ ЧАЛАВЕЧКІ
коўшык
110
НАЙЛЕПШАЕ
ЗІМОВАЕ ПЕЧЫВА НА СВЕЦЕ
Падарыла
я сяброўцы з дачкой формачкі. А яна кажа:
«А рэцэпт дзе?». Цяпер дзявацца няма
куды. Рэцэпт правераны, складнікаў не
так шмат, а самае галоўнае, колькі
радасці. Праверана на сыне!
патрэбна:
50
гр. цукру
165
гр. мёду
3
лыжачкі прыправаў для пернікаў
1
лыжачка соды
125
гр. масла
1
яйка
525
гр. мукі
На
вадзяной лазні растопім цукар, мёд і
прыправы. Потым дадамо лыжачку соды і
масла. Калі ўсе складнікі стануць
вадкімі, здымем з лазні, дадамо яйка і
муку ды добра перамяшаць. Калі цеста за
надта рэдкае, можна яшчэ дадаць мукі і
дакладна вымесіць рукамі. Цеста павінна
быць падобнае на пластылін. Раскатваем
тоненька і выразаем формачкамі печыва.
Выпякаем пры тэмпературы 180 ° 7-12 мін.
Смачнай забавы!
Comments
Post a Comment