ПІРОГ ДА ГАРЫ НАГАМІ

коўшык 105
ВАРТА ЭКСПЕРЫМЕНТАВАЦЬ



Сёння злавіла сябе на думцы, што часта вам кажу – выдатная пара на нейкі пірог. Але ўсе на шмат прасцей, на пірог заўсёды добры час).

Гэты рэцэпт абсалютна геніяльны – просты і не трэба шмат складнікаў, а эфект – вялікі, пухнаты і сакавіты. Да яго выдатна пасуюць слівы, персікі, трускаўкі ці нават памаранчы. Карацей, няма чаго адкладваць. Усе на кухню!

складнікі:
800 гр. сліваў ці іншай садавіны
65 гр. сметанковага масла
1/2 шклянкі цукры
палова пакету ванільнага цукру
1 вялікае яйка
1 шклянка кефіру
1.5 шклянкі мукі
1 лыжачка парашка для выпячкі
палову лыжачкі соды

дадаткова:
лыжка цукру
лыжка растопленага масла

Памятай, што ўсе складнікі павінны быць пакаёвай тэмпературы. У місцы змешваем масла і цукар ды ўзбіваем. Дадаем яйка і кефір ды зноў узбіваем. Сухія складнікі прасейваем праз сіта і дадаем у цеста.
Форму дыяметрам 23 см выкладваем пергаментнай паперай. На дно выліваем дадатковае масла і пасыпаем цукрам. Выкладваем паловы сліваў, так каб заходзілі адна на адну, ды заліваем цестам. Пячэм пры тэмпературы 170 ° С каля 60 хвілін. Крыху астудзім і яшчэ цёплы вылажым на талерку. Для гэтага трэба прылажыць талерку да формы і перавярнуць) Далікатна здымаем паперу і частуемся. Смачна есці!






Comments

Popular Posts