СВЯТОЧНЫ КАРП З ПЕЧАНЫМ КАВУНОМ

коўшык 28

КАЛЯДНЫ РЭЦЭПТ НУМАР 2







Так, як абяцала, – яшчэ адзін просты рэцэпт на калядную вячэру, якая не можа абысціся без карпа. Гэта амаль адзіная рыба, якую можам набыць свежай, – вось яе самы вялікі плюс. А прыгатаваць прапаноўваю так.

Патрэбна:
карп
1 пачак смятаны
1 морква
1 цыбуліна
паўкілі кавуна
мацярдушка (арэгана)
прыправа для рыбы
соль
алей

Карпа пачысцім і парэжам на кавалкі. Так хутчэй спячэцца, і выкладаць будзе лягчэй. Рыбу пасолім і прыправім, дадамо некалькі лыжак смятаны – усе добра перамяшаем рукамі і пакінем на паўгадзінкі. На дно пасудзіны выкладзем даволі тоўста (каля паўсантыметра) пакроенай морквы і цыбулі, наверх – рыбу. Заліем смятанаю, што засталася. Паставім у духоўку на 30–40 хвілінаў, спачатку на 200 градусаў, потым тэмпературу зменшым.
Кавун памыем, дастанем семкі. Парэжам на даволі вялікія кавалкі, пасыплем мацярдушкай, соллю. На бляху наліем крышку алею, выкладзем кавун. Запякаць будзем 15 хвілінаў, каб стала мяккая. Я стаўлю у духоўку ніжэй за рыбу. Ну вось і ўсё! Смачнай каляднай вячэры!




Comments

Popular Posts