МАРЫНАВАНЫ ЛАСОСЬ У ЦЫТРЫНАВЫМ СОКУ
коўшык 14
НА
СНЯДАНАК З САМАГА РАНКУ

Цяпер
гэта ўлюбёны сняданак майго мужа. Калі
замарынаваць звечара, то раніцаю проста
дастаеш з лядоўні – і гатова.
300
г свежага ласося
1
цыбуліна
сок
2–3 цытрынаў
белы
перац гарошкам
соль
Ласося
творча парэжам на шматочкі. Цыбульку –
паўколцамі. Цытрыны апарым кіпнем і
выціснем сок. Сокам заліем рыбу і цыбулю,
пасолім і дадамо перчык (у мяне была
сумесь белага і чырвонага). Рыба мусіць
правесці ў лядоўні прынамсі 12 гадзінаў.
За гэты час яна зменіць колер на
бледна-ружовы і пасябруе з цытрынай.
Смачна есці!

Comments
Post a Comment